Рефераты Чтение и анализ сказок

Вернуться в Литература

Чтение и анализ сказок
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка
Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы



Курсавая работа


Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання



Члены камісіі: студэнткі 301 гр.
______________ факультэта ПіМПН
______________ завочнага аддзялення
______________ Барысевіч Наталлі Мікалаеўны
______________ кіраўнік: Верашчака Г.І.
______________



Мінск 2003

Тэма. Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання.
Мэта. Даказаць, што вывучэнне казак з выкарыстаннем розных прыемаў і
заданняў павышае ўзровень іх успрымання.
Задачы:
- разгледзець шляхі ўзнікнення казкі і далейшае яе развіццё;
- удакладніць класіфікацыю казак;
- вывучыць асаблівасці чытання і аналізу казак;
- вызначыць жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці казак;
- сістэматызаваць прыёмы і заданні для выкарыстання іх на ўроках
літаратурнага чытання;
- эксперыментальна праверыць эфектыўнасць выкарыстання творчых
заданняў.
Аб’ектам даследвання з’яўляецца працэсс чытання і аналізу казак на ўроках
літаратурнага чытання.
Прадметам даследвання з’яўляюцца разнастайныя заняткі як сродак павышэння
ўзроўню ўспрымання казак.
Гіпотэза. Выкарыстанне творчых заданняў пры вывучэнні казак садзейнічае
павышэння ўзроўню іх успрымання.
Метады даследвання: вывучэнне псіхолага – педагагічнай і метадычнай
літаратуры, назіранне, канстатуючы зрэз, эксперымент, аналіз работ.

Змест


Уводзіны.

Глава 1. Беларуская казка. Шляхі развіцця. Класіфікацыя.
§ 1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя.
§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.
§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.
§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавык казак.
Глава 2. Вывучэнне казак з улікам жанравай спецыфікі. Разнастайнасць
заняткаў.
§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.
§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.
§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.
Заключэнне.
Дадатак.
Літаратура.
Уводзіны
Галоўная мэта школьнага навучання – фарміраванне асобы вычня. Чытанне як
вучэбны прадмет мае ў сваім распаражэнні такі моцны сродак уздзеяння на
асобу, як казка. Яна нясе ў сабе вялікі развіваючы і выхаваўчы патэнцыял:
далучае дзіця да маральнага вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне. Чым
глыбей і паўней успрынята чытачом тая ці іншая казка, тым большае ўздзеянне
на асобу яна аказвае. Пагэтаму ў якасці з вядучых задач навучання чытанню
праграма вылучае задачу навучання успрыманню мастацкага твора.
Вывучэнне эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, маючы
наувазе вучэбна – выхаваучыя задачы, якія рашае настаўнік на уроках
літаратурнага чатання.
Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да усяго яркага і
незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць, фантазіраваць.
Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям,
яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі
складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў, але ён іх
адольвае.У казцы зло караецца, справядлівасць аднаўляецца.Усім сваім
паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра добрае
і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае і жорсткае.Прычым у
казцы гэта паказана “буйным” планам.
Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі з’яўляюцца казкі,
дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з
галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі,ацэньваюць гэтыя
ўчынкі.У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя
сродкі мовы мастацкага твора
10 11 12 13 14 15 16 17 
Добавить в Одноклассники    

 

Rambler's Top100